Талерантная журналистыка

Ініцыятыўная група “Журналісты за талерантнасць” запрашае  на прэзентацыю і абмеркаванне пілотнага маніторынгу мовы варожасці ў СМІ Беларусі, а таксама на варштат “Талерантная журналистыка”.

Ініцыятыўная група “Журналісты за талерантнасць” запрашае журналістаў, прадстаўнікоў НДА і проста зацікаўленых на прэзентацыю і абмеркаванне фінальных вынікаў пілотнага маніторынгу мовы варожасці ў СМІ Беларусі, а таксама на варштат па талерантнай журналістыцы.

24 КАСТРЫЧНІКА

ПРЭЗЕНТАЦЫЯ ВЫНІКАЎ МАНІТОРЫНГУ

МЕСЦА ПРАВЯДЗЕННЯ ЦЭХ (праспект Незалежнасці, 58, корпус 6, памяшканне 11)

Пачатак 12 00 уваход вольны

25 КАСТРЫЧНІКА

ВАРШТАТ ТАЛЕРАНТНАЯ ЖУРНАЛІСТЫКА

Падчас варштату ўдзельнікі пазнаёмяцца:

- з паняццям  “мова варожасці” і навучацца пазнаваць іх у матэрыялах СМІ;

- з асноўнымі відамі дыскрымінацыі  і нормамі стварэння матэрыялаў, вольных ад гэтых праяваў;

МЕСЦА ПРАВЯДЗЕННЯ АРТСЯДЗІБА (пр-т Незалежнасці, 58, оф. 430 (Маскоўска-Венскі ГЦ, 4 паверх)

ПАЧАТАК 11 00

папярэдняя рэгістрацыя па пошце zatolerantnost@gmail.com

Каардынатар змястоўнай часткі маніторынгу ды лектар варштату:

Віялета Ермакова

магістар паліталогіі (ЕГУ, 2009 г.), дысертацыя “Талерантнасць як характарыстыка палітычнай культуры беларусаў”;

каардынатар па гендэрных пытаннях Усходне-еўрапейскай сеткі міратворчых арганізацыяў Глабальнага партнёрства па прадухіленні ўзброеных канфліктаў (GPPAC);

член журы Міжнароднага конкурсу на лепшую публікацыю пра талерантнасць, інтэграцыю, узаемную павагу і ўзаемаразуменне ў грамадстве, што ладзіцца Сеткай (гл. вышэй) з 2010 г.;

Даследаванні і публікацыі:

Сябра ініцыятыўнай групы “Журналісты за талерантнасць”;

Карэспандэнт Радыё Рацыя.

“Журналісты за талерантнасць”