Талерантная журналістыка vs. Праявы мовы варожасці ў СМІ

Ініцыятыва “Журналісты за талерантнасць” запрашае ўсіх прафесійна зацікаўленых на варштат па пытаннях дыскрымінацыі ў СМІ. Мерапрыемства адбудзецца 25 сакавіка 2015 года ў Мінску.

Падчас інтэрактыўнага варштату ўдзельнікі змогуць:

пазнаёміцца з паняткамі “дыскрымінацыя”, “стэрэатып”, “мова варожасці” і навучацца пазнаваць іх у матэрыялах СМІ;

пазнаёміцца з асноўнымі відамі дыскрымінацыі (эйджызм, ксенафобія, расізм, гамафобія, рэлігійная нецярпімасць, сэксізм) і нормамі стварэння матэрыялаў, вольных ад гэтых праяваў;

абмеркаваць ролю медыя ў грамадстве і межы сацыяльнай адказнасці журналіста.

Лектар: Віялета Ермакова

магістар паліталогіі (ЕГУ, 2009 г.), дысертацыя “Талерантнасць як характарыстыка палітычнай культуры беларусаў”;

каардынатар па гендэрных пытаннях Усходне-еўрапейскай сеткі міратворчых арганізацыяў Глабальнага партнёрства па прадухіленні ўзброеных канфліктаў (GPPAC); сябра журы Міжнароднага конкурсу на лепшую публікацыю пра талерантнасць, інтэграцыю, узаемную павагу і ўзаемаразуменне ў грамадстве, што ладзіцца Сеткай (гл. вышэй) з 2010 г.; сябра ініцыятыўнай групы “Журналісты за талерантнасць”; Карэспандэнт Радыё Рацыя.

Даследаванні і публікацыі:

«Карта толерантности», 2011

«Гендерный ликбез» (темы 8 и 10), 2013

«Толерантная журналистика», 2013

«Проблема трудоустройства людей с инвалидностью в зеркале СМИ», 2014

Варштат адбудзецца з 18.00 да 20.30. Месца правядзення будзе дадаткова паведамлена ўдзельнікам.

Запіс удзельнікаў на варштат адбываецца да 23 сакавіка (уключна).

Для ўдзелу ў варштаце неабходна накіраваць кароткую заяўку на адрас: zatolerantnost@gmail.com.

Колькасць удзельнікаў абмежаваная. 

Цель тренинга «Толерантная журналистика» - дать базовое представление о нормах толерантной журналистики

Задачи:

- познакомиться с понятиями «дискриминация», «стереотип», «язык вражды»

индикатор — умение опознать в материалах СМИ, метод — анализ кейсов

- научиться распознавать их в материалах СМИ

индикатор — число найденных некорректных моментов, метод — анализ кейсов

- научиться различать основные виды дискриминации  (эйджизм, ксенофобия, расизм, гомофобия, религиозная нетерпимость, сексизм)

индикатор — умение опознать в материалах СМИ, метод — анализ кейсов

- познакомиться с нормами создания материалов, свободных от этих проявлений

индикатор — умение предложить коррекцию для материалов СМИ, метод — анализ кейсов

- выработать отношение к идее социальной ответственности журналиста за эффект от производимых материалов

индикатор — наличие аргументированной позиции, метод — дискуссия

Ініцыятыва “Журналісты за талерантнасць

Ініцыятыва “Журналісты за талерантнасць”