ПЕРСПЕКТЫВА ТЭАТРА / КВАДРАТНЫ СТОЛ

Цэнтр беларускай драматургіі і рэжысуры,
сайт “НОВАЯ ЕЎРОПА”  
www.n-europe.eu
запрашаюць на грамадскае абмеркаванне

ПЕРСПЕКТЫВА ТЭАТРА / КВАДРАТНЫ СТОЛ

ТЭАТР У СУЧАСНЫМ ГРАМАДСТВЕ: У ПОШУКАХ САМАІДЭНТЫФІКАЦЫІ

Сучаснаму тэатру не хапае аб’ёмнага асэнсавання сябе ў прасторы сучаснасці. Ён не можа сваімі ўласнымі сродкамі, метадамі мастацтвазнаўчага аналізу зразумець уласную перспектыву, сваю прасторавую структуру ва ўмовах грамадства постындустрыяльнай свядомасці.

 

 

Сацыёлагі і культуролагі:

Ірына Саламаціна, незалежная менеджэрка арт-праектаў, аўтарка інтэрнэт-старонкі “Гендэрны маршрут” (Беларусь)

Аляксей Братачкін, гісторык, выкладчык БНТУ, рэдактар і сталы аўтар інтэрнэт-часопіса “Новая Эўропа” http://n-europe.eu/

Крытыкі:

Аляксей Стрэльнікаў, тэатральны крытык, аглядальнік сайта naviny.by

Вадзім Салееў, доктар філасофскіх навук, прафесар, заслужаны дзеяч культуры Беларусі

 Рэжысёры:

Таццяна Арцімовіч, аўтар спектакляў “Фро”, “Пяць партрэтаў”

Павел Харланчук, рэжысёр спектакляў “Дэтэктар падману”, “Старэйшы сын”, удзельнік рэжысёрскіх лабараторый фестываляў “Панарама”, “М.Арт-кантакт”

Драматургі:

Павел Пражко, лаўрэат конкурсаў драматургіі, аўтар п’есы “Жыццё атрымалася” спектакля-лаўрэата прэміі “Залатая маска” (Расія)

Кандыдатура другога ўдзельніка ўдакладняецца

 

Мадэратар:

Вольга Шпарага, філосаф, дацэнт ЕГУ, рэдактарка інтэрнэт-часопіса “Новая Эўропа” http://n-europe.eu/

 

8 чэрвеня 2010 а 16 гадзіне

па адрасе Крапоткіна, 44 (малая сцэна Тэатра беларускай драматургіі)