Выстава “ЛІТÄRA. Візуальныя даследаванні паэзіі”

З 8-га па 30-га верасня ў актавай зале і ў бібліятэцы Інстытута імя Гётэ па адрасе вул. Веры Харужай 25/3 можна ўбачыць творы Руслана Вашкевіча, Міхаіла Гуліна, Сяргея Ждановіча, Сяргея Кірушчанкі, Аляксея Іванова, Аляксея Лунёва, Зоі Луцэвіч, Мікалая Батвінніка, Аляксандра Некрашэвіча, Вольгі Сазыкінай, Антаніны Слабодчыкавай і Сяргея Шабохіна.

Беларускім мастакам былі прапанаваны тэксты сучасных нямецкамоўных паэтаў у арыгінале і ў перакладзе на беларускую мову. Выбраўшы адзін альбо некалькі тэкстаў, кожны удзельнік праекта паспрабаваў “даследаваць” яго, ужываючы сродкі выяўленчага мастацтва.

Знешняя арганізацыя моўных знакаў канстытуіруе паэзію як жанр. Што адбываецца з тэкстам, калі яго візуальны кампанент набывае большую інтэнсіўнасць праз увядзенне ў прастору выяўленчага мастацтва? Як уздзейнічаюць схаваныя ў тэксце вобразы, робячыся бачнымі? Гэтым пытанням, вобразам з паэтычных тэкстаў Ільмы Ракузы, Андрэаса Альтмана, Монікі Рынк і Ульрыкі Зандзіг, а таксама такім феноменам, як чужая мова, дзвюхмоўе, пераклад, прысвечаны інсталяцыі, жывапісныя, графічныя і відэаработы, прадстаўленыя на выстаўцы.

Ірына Герасімовіч, куратарка выставы i перакладчыца прадстаўленых тэкстаў на беларускую мову

 

 

БЕЛАРУССКИЕ ХУДОЖНИКИ

 

 

 

 

 

 

 

Goethe-Institut Minsk

ul. Very Chorushej 25/3 (4. Etage) 220123 Minsk 

 

Goethe-Institut Minsk